Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Рыме

Арына Сабаленка: чарговая перамога / twitter.com/WTA

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Рыме. У пятніцу ў паядынку 1/4 фіналу беларуская тэнісістка ў трох сэтах абыграла амерыканку Аманду Анісімаву — 4:6, 6:3, 6:2. Яна "адпомсціла" за паражэнне на старце турніру ў Мадрыдзе.

Сабаленка на сённяшні дзвень восьмая ракетка свету, Анісімава займае ў сусветным рэйтынгу 32-е месца.

Наступнай саперніцай стала першая ракетка свету Іга Свёнтак, якая ў 1/8 фіналу выбіла з турніру Вікторыю Азаранка.

У гэтым сезоне ў Арыны Сабаленка было нямала няўдач, яна страціла ранейшыя пазіцыі ў рэйтынгу. Аднак менавіта на рымскім турніры акрыяла, заявіла, што нарэшце знайшла сваю гульню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.