Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Мадрыдзе

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Мадрыдзе. 5 траўня ў матчы 1/4 фіналу беларуска без асаблівых праблем абыграла бельгійку Элізэ Мертэнс — 6:1, 4:0 (адмова саперніцы працягваць гульню, верагодна, з-за траўмы). Сабаленка — 7-я ракетка свету, яе саперніца — 16-я.

У паўфінале Арына Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай, 41-й ракеткай свету.

Дзякуючы паспяховаму выступленню ў Мадрыдзе, беларуская тэнісістка палепшыць сваё становішча ў сусветным рэйтынгу.

Элізэ Мертэнс / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.