Вы тут

Арына Сабаленка — у фінале парнага разраду Australuan Open

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс выйшла ў фінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У паўфінале яны абыгралі амерыкана-нідэрландскую пару Ніколь Мелічар / Дэмі Схюрс — 7:5, 6:4. Саперніцамі ў фінале будуць Барбара Крэйчыкава і Кацярына Сінякава з Чэхіі.

У 2019-м Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс выйгравалі адкрыты чэмпіянат ЗША.

З адзіночнага разраду Australuan Open у 1/8 фіналу беларуску выбіла былая першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.