Арына Сабаленка стала пятай ракеткай свету

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка стала пятай ракеткай свету (на мінулым тыдні яна была 6-й). Абноўлены рэйтынг WTA быў апублікаваны ў панядзелак. Вікторыя Азаранка апусцілася з 22-га на 24-е месца, Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 31-ы радок.

Па-ранейшаму ўпэўнена ўзначальвае сусветны рэйтынг Іга Свёнтак з Польшчы. У тэнісістаў-прафесіяналаў лідыруе іспанец Карлас Алькарас. Беларус Ілля Івашка займае 70-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.