Арменія адмовілася "у цяперашняй сітуацыі" праводзіць вучэнні АДКБ

Нікол Пашынян / АР
Нікол Пашынян / АР

Вучэнняў АДКБ сёлета ў Арменіі не будзе, заявіў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян. Пра гэта паведамляе news.am. Паводле кіраўніка дзяржавы, "міністр абароны Арменіі праінфармаваў Аб'яднаны штаб АДКБ аб тым, што ў цяперашняй сітуацыі лічым немэтазгодным правядзенне вучэнняў АДКБ на тэрыторыі Арменіі". Пакуль гаворка ідзе пра адмену вучэнняў "прынамсі ў гэтым годзе".

Пашынян нагадаў, што Арменія лічыла Расію саюзнікам нумар адзін у сферы бяспекі Арменіі і гарантам бяспекі. Падчас канфлікту з Азербайджанам Ерэван чакаў "канкрэтных дзеянняў ад нашых расійскіх партнёраў". "Гэтая чырвоная лінія дэ-юрэ існуе, і гэта зона адказнасці АДКБ у нашым рэгіёне, у прыватнасці, у Арменіі", — нагадаў Пашынян. Але сілы АДКБ тады не былі прыцягнутыя на дапамогу Ерэвану.

На тэрыторыі Арменіі сёлета павінны былі прайсці міратворчыя вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства-2023". У пачатку студзеня прадстаўнікі Мінабароны Расіі казалі, што ў вучэннях АДКБ у Арменіі возьмуць удзел падраздзяленні расійскіх Сухапутных войскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі