Вы тут

Аркуш: стаць еўрапейцам, застаючыся беларусам, — мая нацыянальная ідэя

Алесь Аркуш / фота з яго Фэйсбука

21 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, выдавец, рок-паэт Алесь Аркуш.

Без таго, каб беларусам стаць сапраўднымі беларусамі, не будзе Беларусі — мы не зможам пабудаваць нармальную краіну. А еўрапейскасць, жаданне стаць еўрапейцамі ці вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю — наш натуральны геапалітычны выбар, перакананы Алесь Аркуш.

Пра тое, якую ролю ў вяртанні беларусаў у еўрапейскую сям’ю адыгрывае беларуская мова, чаму Беларусь павінна стаць беларусацэнтрычнай дзяржавай і ці няма тут небяспекі, а таксама пра беларускі… рок-н-рол мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Аркушам

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.