Вы тут

Арганізатары "Славянскага базару" наракаюць, што ім замінаюць у падрыхтоўцы

"Славянскі базар у Віцебску" / З архіву БЕЛТА

Арганізатары "Славянскага базару" скардзяцца, што ім перашкаджаюць у арганізацыі міжнароднага фестывалю мастацтваў. "На мінулым тыдні мы аб'явілі першых удзельнікаў, якіх запрашаем у ліпені ў Віцебск, на наш юбілейны фэстываль, пішуць яны ў Instagram. — Аднак хваля зваротаў, якія масава пачалі атрымліваць гэтыя артысты ў сваіх акаўнтах, стварыла непрыемнае напружанне і перашкаджае працэсу падрыхтоўкі фестывалю".

Паводле заявы арганізатараў, "эмацыйны ціск змушае творчых людзей мяняць прынятыя рашэнні". Між іншым, ад удзелу ў "Славянскім базары" адмовіліся ўкраінская спявачка МARUV (яна мусіла стаць хэдлайнеркай фэсту), расійскі комік Міхаіл Галусцян. У пэўнай ступені яны прынялі рашэнне пад уплывам людзей, якія пісалі ім у сацсеткі і прасілі не прыяжджаць, бо ў нашай краіне працягваюцца рэпрэсіі, за кратамі сотні палітвязняў.

"Масавыя інфармацыйныя дзеянні ў сацыяльных сетках павінны не азмрочыць сустрэчу артыста і па-сапраўднаму шчырага гледача, а падарыць доўгачаканую радасць зносінаў", — пішуць арганізатары фестывалю, які пройдзе ў Віцебску ў ліпені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.