Арамнаў: Алімпіяду адмянілі?.. Выдатная навіна!

Арамнаў: Алімпіяду адмянілі?.. Выдатная навіна!

Алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Пекіна-2008 Андрэй Арамнаў пазітыўна ўспрыняў факт пераносу летняй Алімпіяды ў Токіа на наступны год. "Алімпіяду адмянілі? Гэта дакладна? Для мяне гэта выдатная навіна", — кажа беларускі спартсмен у каментары TUT.by. Справа ў тым, што Арамнаў нядаўна атрымаў траўму (разрыў звязкі ў правым локці) і сёлета ён не змог бы паўдзельнічаць у Гульнях (а яшчэ трэба было пазмагацца за адзіную пуцёўку ад Беларусі).

"Так што зараз гэта значыць, што я вельмі ўдачлівы чалавек, — кажа Андрэй Арамнаў. — У мяне з'яўляецца шанец выдатна падрыхтавацца. Радасная навіна".

Праўда, у красавіку Арамнаву споўніцца ўжо 32 гады.

"Не трэба баяцца каранавіруса і панікаваць, але сітуацыя вельмі сур'ёзная ў свеце, — кажа цяжкавагавік. — Зямля сутыкнулася з рэальнай праблемай, але мы ж перажывем?!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі