Аракелян: быць разам са сваім народам — ідэя, якая ўзмоцніць беларусаў

Аракелян: быць разам са сваім народам — ідэя, якая ўзмоцніць беларусаў

17 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыкант Павел Аракелян.


За некалькі апошніх месяцаў Павел Аракелян даў безліч дваровых канцэртаў. Лагічным вынікам такой музычна-грамадскай актыўнасці стала затрыманне яго адразу пасля чарговага выступу, суд і 15 сутак за кратамі. Але і гэтыя канцэрты, і гэтыя “суткі” толькі пераканалі музыканта ў тым, што беларусы нарэшце паказалі, што ў іх ёсць… стрыжань. І яны здольныя на ўчынак, гатовыя, нават рызыкуючы свабодай і здароўем, адстойваць свае правы. 


Пра тое, што дае сілы беларусам супрацьстаяць сістэме, чаму лічыць беларусаў — сваім народам, а песні піша выключна па-беларуску, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Паўлам Аракелянам.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі