Апостальскі нунцый і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі памаліліся за Макея

Антэ Ёзіч памаліўся за спачын Уладзіміра Макея / catholic.by
Антэ Ёзіч памаліўся за спачын Уладзіміра Макея / catholic.by

27 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч правёў святую імшу за супакоі душы памерлага міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, паведамляе сайт catholic.by.

Таксама за памерлага міністра падчас ранішняй святой імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі маліўся таксама мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Як паведамлялася раней, Уладзімір Макей нечакана памёр 26 лістапада ўзросце 64 гадоў. За дзень да гэтага дарэчы, ён правёў сустрэчу з нунцыем Ёзічам.

Пахаванне Уладзіміра Макея адбудзецца ў аўторак, 29 лістапада, на Усходніх могілках сталіцы. У развітанні і пахавання прыме ўдзел Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі