Апазіцыйнага дэпутата, які не ўжывае алкаголь, асудзілі за самагон

Апазіцыйнага дэпутата, які не ўжывае алкаголь, асудзілі за самагон

У Бярозе апазіцыйнага дэпутата Першамайскага сельсавета, які 20 гадоў не ўжывае алкаголь, асудзілі за самагон. Яго яшчэ восенню знайшлі міліцыянеры. Валерый Білібуха заявіў, што некалькі літраў набыў і захоўваў для націранняў і як антысептык. Ён прадаставіў у судзе даведкі пра свае хваробы. У былога вальшчыка леса праблемы са спіной. Тым не менш, суддзя Дзмітрый Кавалевіч яго аштрафаваў на 116 рублёў, паведамляе 1reg.by.

У лістападзе 2020-га міліцыянеры шукалі ў Бярозе зламысніка, які размаляваў дом аднаго з сілавікоў. У дэпутата забралі ноўтбук (яго дагэтуль не вярнулі), знялі з даху бел-чырвона-белы сцяг і знайшлі самагон. Білібуху нават вазілі ў Баранавічы на паліграф, але праверка паказала, што ён не мае ніякага дачынення да акцыі.

Валерый Білібуха — адзіны апазіцыйны дэпутат сельскіх саветаў у нашай краіне. Сёлета ў яго згарэў дом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі