Вы тут

Андрэй Янушкевіч асуджаны на 10 сутак арышту

Андрэй Янушкевіч / З архіву Еўрарадыё

Выдавец Андрэй Янушкевіч асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Напярэдадні яго затрымалі ў дзень адкрыцця ў Мінску кнігарні "Кнігаўка". Спачатку туды прыйшлі прапагандысты, якія задавалі правакацыйныя пытанні і абураліся зместам кніг, а пасля з'явіліся сілавікі з ператрусам. Яны забралі дзве сотні кніг, па 15-ці з іх збіраюцца правесці "экспертызу". Відаць, будуць шукаць "экстрэмізм". Прапагандысты радасна пішуць, што кнігарню закрылі.

Акрамя Янушкевіча, былі затрыманыя двое супрацоўнікаў "Кнігаўкі". Вядомае імя адной з затрыманых — Наста Карнацкая.

Прыватнае беларускае выдавецтва "Янушкевіч" адкрыла ў панядзелак новую кнігарню па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У сакавіку 2022-га яно засталося без офіса — выдаўцоў папрасілі тэрмінова пакінуць арандаваныя памяшканні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.