Вы тут

Андрэй Стрыжак: "Пашпартны стол цікавіцца, чым я займаўся ў 1991 годзе"

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Актывіст Андрэй Стрыжак мяркуе, што ўлады хочуць пазбавіць яго беларускага грамадзянства. Пра гэта ён напісаў у ФБ.

"З акупаванай Беларусі прыляцела вестачка. Пашпартны стол цікавіцца, чым я займаўся ў 1991 годзе. Напэўна, развальваў СССР, на іх думку?

Але наогул — гэта званочак да таго, што правяраюць, ці можна пазбавіць грамадзянства (калі яно набыта не з нараджэння, то працэдура дазваляе). Адказваю служывым публічна: я грамадзянін Беларусі па нараджэнні, пакуль вы з гэтым нічога зрабіць не можаце. Больш за тое, нават калі вы прыдумаеце — як — і пазбавіце грамадзянства, я не перастану быць беларусам і не перастану змагацца за свабоду сваёй краіны і супраць тыраніі і дыктатуры", — заявіў Стрыжак.

Дарэчы, Стрыжак нарадзіўся ў 1985 годзе, таму ў 1991-м яму было толькі шэсць гадоў.

Апошнім часам ён быў стваральнікам некалькіх гучных грамадскіх ініцыятываў. У 2020-м стварыў валанцёрскую арганізацыю, якая дапамагала беларускім медыкам з дастаўкай масак, касцюмаў і г.д. для барацьбы з кавідам. Пасля выбарных падзеяў 2020-га ён стварыў фонд, які дапамагае беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.