Андрэй Скабелка — найлепшы хакейны трэнер Беларусі

Андрэй Скабелка — найлепшы хакейны трэнер Беларусі сезону 2018/2019 гадоў. Па выніках апытання, праведзенага газетай "Прессбол" сярод амаль сотні спартыўных журналістаў, ён набраў 191 бал. У першую тройку таксама ўвайшлі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі і былы трэнер мінскага "Дынама" Андрэй Сідарэнка (98) і галоўны трэнер юніёрскай зборнай (U-18) і яе базавага клуба Яўген Есавулаў (89).

Андрэю Скабелку 48 гадоў. Ён — галоўны трэнер "Барыса" (Нур-Султан), які выходзіў у чвэрцьфінал Кубка Гагарына, і нацыянальнай зборнай Казахстана, якая выйграла чэмпіянат свету ў дывізіёне 1А. Папярэдні раз Скабелка прызнаваўся найлепшым хакейным трэнерам Беларусі тры гады таму.