Вы тут

Анатоля Лябедзьку асудзілі на 30 сутак

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

На 30 сутак арышту асуджаны Анатоль Лябедзька — прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе. Як заяўляе "АГП-ТБ", суд працягваўся дзве хвіліны.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве. Лябедзьку затрымалі 14 траўня, калі ён прыехаў падтрымаць моладзь, якую судзілі па "справе студэнтаў". Міліцыянты палічылі наяўнасць людзей каля суда несанкцыянаванай акцыяй.

Судзілі Лябедзьку ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя адхіліла ўсе хадайніцтвы Лябедзькі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.