Анатоль Котаў патлумачыў, чаму МАЗ і БелАЗ трапілі пад санкцыі ЕС

Анатоль Котаў патлумачыў, чаму МАЗ і БелАЗ трапілі пад санкцыі ЕС

Прадукцыю МАЗа і БелАЗа за мяжу прадаюць спецыяльныя гандлёвыя дамы, у выніку грошы асядаюць у кішэні дзяржаўных пасярэднікаў, а не ідуць на прадпрыемства. Пра гэта заявіў былы генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта, сябра НАУ і экс-супрацоўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Анатоль Котаў.

Былы чыноўнік патлумачыў сайту Tribuna.com, чаму беларускія аўтамабільныя гіганты трапілі ў "чорны спіс" Еўрасаюза.

"Увесь знешні гандаль БелаАЗа ажыццяўляецца не праз само прадпрыемства, а праз спецыяльна створаныя гандлёвыя дамы, якія належаць спартыўнаму клубу Лукашэнкі. Пры чым тут гандаль прадукцыяй БелАЗа? Прычына ў тым, што асноўная частка прыбытку трапляе не ў кішэні рабочых, якія там працуюць за грошы, а ў кішэні дзяржаўных пасярэднікаў. Наступная прычына — БелАЗ рэпрэсаваў рабочых, якія спрабавалі страйкаваць", — кажа Котаў.

Такія ж падставы былі для ўключэння МАЗа ў санкцыйны спіс. Акрамя таго, МАЗ вырабляе аўтазакі, якія выкарыстоўваюцца для рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці. 

"Такім чынам, крытэрыі, па якіх ўжываліся санкцыі — кантрабанда, рэпрэсіі супраць працоўных, прамая падтрымка рэжыму", — тлумачыць сябра НАУ.

Санкцыі супраць МАЗа і БелАЗа былі прынятыя Еўрасаюзам 21 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі