Аналітычны цэнтр NATO: напружанасць паміж Лукашэнкам і Крамлём нарастае

Аналітычны цэнтр NATO: напружанасць паміж Лукашэнкам і Крамлём нарастае

Адносіны паміж уладамі Беларусі і Расіі цяпер не такія добрыя, як можа здавацца, лічаць аналітыкі цэнтра Atlantic Council пры NATO. 

Яны не выключаюць паўтор "малдаўскага сцэнару": некалькі гадоў таму Расія і Захад дамовіліся, як "прыбраць" алігарха і палітыка Уладзіміра Плахатнюка.

"Няма ўпэўненасці ў тым, што "малдоўскі сцэнар" сапраўды разглядаецца для Беларусі, але спекуляцыі на гэтую тэму [у некаторых расійскіх крыніцах] адлюстроўваюць прыкметы разладу паміж беларускім дыктатарам Лукашэнкам і яго крамлёўскімі заступнікамі. Па меры росту напружанасці неўзабаве мы можам убачыць некаторыя значныя зрухі ў Беларусі", — гаворыцца ў дакладзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі