Амбасадар Украіны паслаў да д'ябла нямецкіх інтэлектуалаў

Амбасадар Украіны паслаў да д'ябла нямецкіх інтэлектуалаў

Амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік параіў "ісці да д'ябла" намейкім інтэлектуалам, якія заклікаюць да перамоваў з Расіяй, перадае hromadske.ua.

Група нямецкіх інтэлектуалаў, у якую ўвайшлі навукоўцы і журналісты, выступіла з адкрытым лістом. Яны заклікалі Захад спыніць вайну ва Украіне праз перамовы з Расіяй, а праз не ваенную падтрымку УСУ. 

На думку падпісантаў, міжнародная супольнасць цяпер "не прыкладае ніякіх узгодненых намаганняў для пачатку перамоваў". На іх думку, з тупіка можа вывесці толькі "дыпламатычны наступ" і нельга лічыць, што Пуцін не хоча весці перамовы. 

Падпісанты ліста лічаць перамогу Украіны ў вайне нерэальнай і прапануюць задумацца наконт правільнасці паставак заходняй зброі ва Украіну.

"Перамогу Украіны з адваёвай усіх акупаваных тэрыторый уключна з Данецкай і Луганскай абласцямі і Крымам ваенныя эксперты лічаць нерэалістычным, бо Расія дамінуе ў ваенным плане і мае магчымасці для далейшай ваеннай эскалацыі", — пішуць яны.

Андрэй Мельнік вядомы сваімі рэзкімі выказваннямі. Не так даўно ён абазваў канцлера ФРГ Олафа Шольца пакрыўджанай кілбасой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі