Аляксандра Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Астраве

Аляксандра Сасновіч / БЕЛТА

Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру ў Астраве.

У 1/8 фіналу наша суайчынніца прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай — 7:6 (5), 4:6, 5:7. У чвэрцьфінале Рыбакіна будзе спаборнічаць з чэшскай тэнісісткай Петрай Квітавай.

Раней з турніру ў Астраве вылецела Вікторыя Азаранка: у першым крузе яна саступіла расіянцы Кацярыне Аляксандравай (6:4, 4:6, 6:2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.