Аляксандр Лукашэнка падпісаў бюджэт на 2019 год

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў бюджэт Беларусі на 2019 год. 31 снежня закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год", падпісаны напярэдадні, зарэгістраваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт- партале. Тэкст закона яшчэ не апублікаваны. Праект бюджэту быў распрацаваны да канца кастрычніка, дэпутат Ганна Канапацкая апублікавала яго ў адкрытым доступе. Аднак пазней урад працягнула працу над дакументам, на гэта спатрэбiлася паўтара месяцы. У выніку Палата прадстаўнікоў вымушаная была разглядаць бюджэт у аўральным тэмпе, выдаткаваўшы на "нулявое", першае і другое чытанне ўсяго два дні. 29 снежня, пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным у маскоўскім Крамлі, Аляксандр Лукашэнка не застаўся на хакейны матч "Начной лігі" на Краснай плошчы, сказаўшы, што ў Мінску яго чакае шмат спраў. І сапраўды, бюджэт быў зацверджаны ўжо на наступны дзень пасля вяртання кіраўніка Беларусі з Масквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі