Алімпійскі і Паралімпійскі камітэты ЗША (USOPC) хочуць атрымаць ад Міжнароднага алімпійскага камітэта вызначэнне спартыўнага "нейтралітэта". Як вядома, МАК дапускае ўдзел спартсменаў з Беларусі і Расіі ў Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы. Украіна катэгарычна супраць. USOPC цікавіць, якія будуць крытэрыі адбору "нейтральных" атлетаў. І пакуль іх няма, хоча, каб санкцыі працягвалі дзейнічаць, паведамляе "Голас Амерыкі".
"Мы заклікаем МАК працягнуць вывучэнне працэсу, які дазволіць захаваць дзейныя санкцыі і забяспечыць допуск да спаборніцтваў толькі сапраўды нейтральных і незаплямленых спартсменаў, — сказаў кіраўнік USOPC Джын Сайкс. — Толькі пры выкананні гэтых умоў нейтралітэту і сумленнай, чыстай канкурэнцыі мы верым, што дух Алімпійскіх гульняў можа перамагчы".
Сайкс адзначыў, што ў амерыканскіх спартсменаў, федэрацый ёсць жаданне, каб усе найлепшыя атлеты ўдзельнічалі ў парыжскай Алімпіядзе. Аднак любы ўдзел Беларусі і Расіі будзе суправаджацца ўмовамі.
Спартсмены з РБ і РФ былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.