Алена Леўчанка звярнулася да спартоўцаў, якія выступаюць "за мір"

Алена Леўчанка
Алена Леўчанка

Знакамітая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка прызналася, што не разумее калег-спартоўцаў, якія ў цяперашняй напружанай сітуацыі выбіраюць для сябе пазіцыю "я — за мір".

"Мне цікава: за які менавіта вы мір? За той, які ў Паўночнай Карэі? Там жа таксама "мір". Ці за мір, у якім не парушаюцца правы чалавека, ёсць свабода слова і думкі?" звярнулася яна праз Instagram да калег.  

"Сапраўднага "міру" ў нашай краіне няма даўно", лічыць Леўчанка. Яна заклікала спартоўцаў называць рэчы сваімі імёнамі, няхай гэта будзе іншая, але сумленная і адкрытая пазіцыя.

"Мы імкнемся да краіны, у якой маюць права быць розныя меркаванні, і за гэта не будуць караць, пагражаць, збіваць або садзіць у турму. Таму хай гэта будзе іншае меркаванне, але дакладнае, яснае і зразумелае — вашае асабістае, а не нейкі абцякальны аморфны "мір", — сказала яна.

Яна заклікала калегаў быць сумленнымі хаця б з сабой.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Мы не хотим быть Северной Кореей! На протяжении уже долгого времени многие, в том числе и наши известные спортсмены, любят очень часто использовать слоган «я - за мир». Мне интересно: за какой именно вы мир? За тот, который в Северной Корее? Там ведь тоже „мир”. Или за мир, в котором не нарушаются права человека, есть свобода слова и мнения? Настоящего „мира” в нашей стране нет давно. Со дня выборов прошло 93 дня, и говорить „за мир” просто, чтобы поставить галочку и отметиться - это уже так не работает. Пора бы называть вещи своими именами. Пора быть честными хотя бы с собой. Мы стремимся к стране, в которой имеют право быть разные мнения, и за это не будут наказывать, угрожать, избивать или садить в тюрьму. Поэтому пусть это будет другое мнение, но четкое, ясное и понятное - ваше личное, а не какой-то обтекаемый аморфный «мир». Потому что когда вы играете в игры, сидите на двух стульях, говорите ничего не сообщая - вы врете. А может просто конкретика предполагает ответственность за свои слова? А моим беларусам, которые точно понимают и знают, к кому миру стремятся, которые каждый день, несмотря на давление, выходят «гулять» и рискуют, скидываются деньгами, помогают, бастуют, бегают во всю мощь, я хочу сказать: вы настоящие герои, вы вдохновляете! В жизни, как в игре, бывают взлеты и падения, но есть Сила, Воля , Дух и Единство, которые сегодня присутствуют в каждом из нас и в самую трудную минуту помогают двигаться дальше - к победе. Никогда не верьте своим страхам - они не знают вашей силы! Вы никогда не узнаете, насколько вы сильны, пока быть сильным - это ваш единственный выбор! Помните, даже в самую тёмную ночь сияют самые яркие звёзды, мои необыкновенные беларусы #sos_by #sos_by_2020 #народчемпион #спортснародом #sports #жывебеларусь #бчб #верымможампераможам #freedombelarus #belarus2020 #protest2020 #humanrights #freedomofspeech #freebelarus

Публикация от Yelena Leuchanka (@yelenaleu)

Алена Леўчанка разам з групай іншых спартоўцаў актыўна ўдзельнічала ў мірных пратэстах. Яна была сярод 830 спартоўцаў, якія падпісалі зварот за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту.

У канцы верасня яе затрымалі і пакаралі 15 суткамі арышту. Пры гэтым умовы ўтрымання на Акрэсціна былі невытлумачальна жорсткімі. У яе, па словах спартоўкі, забралі матрац і бялізну. Не было гарачай вады. Праз немагчымасць прытрымлівацца гігіены — у душ не вадзілі 13 дзён — у яе з'явіліся вошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі