Алена Леўчанка, якую ў Беларусі кідалі за краты, стала чэмпіёнкай Грэцыі

Алена Леўчанка, якую ў Беларусі кідалі за краты, стала чэмпіёнкай Грэцыі

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка стала чэмпіёнкай Грэцыі. Яна выйграла чэмпіянат гэтай краіны ў складзе "Панацінаікаса".

Леўчанка — адна з самых вядомых беларускіх баскетбалістак, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 года. За ўдзел у мірных пратэстах 2020 года і публічнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі яе ў Беларусі кідалі за краты пад адміністрацыйны арышт.

У Грэцыі Леўчанка дапамагла сваёй камандзе ў чэмпіёнскай гонцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі