Алексіевіч: мы ўсе павінны дапамагаць Украіне, мы павінны перамагчы Пуціна

Святлана Алексіевіч / Reuters
Святлана Алексіевіч / Reuters

Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч пракаментавала аб'яўленую ў Расіі частковую мабілізацыю. Як піша Delfi, яна прыехала ў Літву. У сераду ў Каўнасе ва Універсітэце Вітаўта Вялікага Алексіевіч уручылі рэгаліі ганаровага доктара.

"Я думаю, што вайна будзе яшчэ даўжэй, і наша дапамога, дапамога Захаду [Украіне] павінна быць яшчэ большая, — кажа Святлана Алексіевіч. — ...І не відаць, каб у Расіі нешта адбылося, нейкі рэвалюцыйны пераварот, пакуль гэтага не відаць... Але на сённяшні момант усё залежыць ад таго, што будзе ва Украіне. Мы ўсе павінны дапамагаць Украіне, мы павінны перамагчы Пуціна".

Алексіевіч з 2020-га жыве за мяжой. Яна заявіла ў Каўнасе, што з-за рэпрэсій у Беларусі з радзімы з'ехала больш за паўмільёна беларусаў. Святлана Алексіевіч верыць у перамены ў Беларусі, бо аўтарытарныя рэжымы "не змогуць спыніць час", хаця дыктатарам падаецца, што яны могуць гэта зрабіць.

Што да расійскага грамадства, то пісьменніца не ведае, што трэба рабіць, каб яно змянілася. Большая яго частка давярае свайму кіраўніцйтву з-за шматгадовай прапаганды, кажа Алексіевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі