Вы тут

Акупацыя пад выглядам праваслаўя: навошта патрыярх Кірыл прыехаў у Беларусь

Лукашэнка на сустрэчы з патрыярхам Кірылам і кіраўніком БПЦ Веніямінам / БЕЛТА

Патрыярх Кірыл прыехаў у Мінск падтрымаць Лукашэнку і распаўсюдзіць расійскі ўплыў, а не толькі весці набажэнствы, лічыць незалежны аналітык Сяргей Чалы.

— Тым, з кім Бог, не трэба надрыўнае закліканне яго дапамогі. Думаю, для гэтага Кірыл і прыехаў. Цяпер ён [Лукашэнка. — Еўрарадыё] ўсё больш думае, што будзе пасля смерці. Менавіта гэта адрознівае наш рэжым ад усіх нармальных. Усе кажуць: "Што будзе пасля майго сыходу?" А пасля яго смерці, зразумела, не будзе нічога таго, што ён будаваў. Будзе адкручаны назад увесь маразм. І адсюль пачынаюцца забабоны, даводзіцца хапацца за кожную магчымасць веры ў тое, што ўся чэрнь, якую ты чыніш, — гэта ёсць добра, — кажа Сяргей Чалы.

Таксама візіт — спроба ўмацаваць пазіцыі кіраўніцтва беларускага духавенства. Бо яно не мае ўплыву на палітычныя працэсы і не асабліва хоча гэтым займацца.

— Чалавек, якога паставілі [на чале Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Веніямін. — Еўрарадыё], па водгуках людзей, якія яго ведаюць, больш цікавіцца справамі духоўнымі, чым зямнымі. На жаль, гэта роўна не тое, што трэба цяпер. Цяпер трэба ўспамінаць традыцыю мітрапалітаў, якія маглі цару сказаць: "Што ж ты робіш?" Ён у гэтым сэнсе, вядома, слабы. Кадраў [у царкве. — Еўрарадыё] не стае, на мясцовыя цэрквы іх не знаходзіцца. Гэта таксама вялікая праблема, таму што ёсць хрысціяне, а лукашыстаў, відаць, не вельмі шмат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.