Актывістку Алану Гебрэмарыям пакінулі пад вартай на два месяцы

Алана / Еўрарадыё
Алана / Еўрарадыё

Актывістцы Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рада. У бліжэйшыя 10 дзён ёй павінна быць прад'яўлена абвінавачванне, у адваротным выпадку падазраваную павінны вызваліць.

Гебрэмарыяам, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, актывістка "Моладзевага блока" — падазраваная па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" (ч. 1 арт. 342 КК).

Алану затрымалі 12 лістапада, калі ў яе дома прайшоў ператрус. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Гебрэмарыям з пачатку кастрычніка 2020-га з'яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі