Вы тут

Акцыі ў Мінску: у Серабранцы — сілавікі са зброяй, у Шабанах паляць пакрышкі

У Шабанах на дарозе гараць пакрышкі / Фота з сацсетак

Увечары 12 кастрычніка ў розных раёнах сталіцы ладзяцца акцыі пратэсту. Ланцугі салідарнасці станавіліся на Асмалоўцы, у Грушаўцы, каля ўніверсама "Рыга", у Сухараве, на Каменнай Горцы ды інш. Сілавікі спрабуюць разганяць "ланцугі", але людзі пасля разгонаў вяртаюцца на ранейшыя месцы.

У Серабранку, як паведамляе Радыё "Свабода", прыехалі сілавікі са зброяй, былі чутны стрэлы. 

А ў Шабанах, перадае TUT.by, хтосьці выцягнуў на дарогу пакрышкі і падпаліў. На Каменнай Горцы людзі сталі выцягваць на дарогу пластыкавыя блокі, перакрываючы аўтамабільны рух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.