Вы тут

Агурбаш: артысты, якія не едуць на "Славянскі базар", на баку святла

Анжаліка Агурбаш / instagram.com/angelicaagurbash

Спявачка Анжаліка Агурбаш пракаментавала busel.online рашэнне некаторых артыстаў адмовіцца ад удзелу ў сёлетнім фестывалі "Славянскі базар у Віцебску". Адмовіліся ў ім удзельнічаць гурт "Ронда", Міхаіл Галусцян, Maruv, Наташа Каралёва, Цімур Мірашнічэнка, Андрэй Даманскі ды іншыя.

"Адны артысты маюць разуменне, сумленне і годнасць, а іншыя не, — кажа Агурбаш. — У сітуацыі, якая адбываецца цяпер у Беларусі, а менавіта заканадаўчы дэфолт, абсалютная беззаконне, штодня калечацца лёсы людзей, кожны вырашае сам".

Спявачка прызнае, што "творчасць павінна быць па-за палітыкай", але "тут справа ідзе ўжо не пра палітыку, а пра агрэсію, скіраваную ў бок свайго народа, і аб рэпрэсіях". Анжаліка Агурбаш лічыць, што што "тыя артысты, якія не паедуць на "Славянскі базар", аўтаматычна пераходзяць на бок святла".

Агурбаш перакананая, што цяпер у Беларусі "не да песень і не да "Славянскага базару", бо трэба спыніць рэпрэсіі. Спявачка жыве ў Расіі, яна ўдзельнічала ў акцыях беларускай дыяспары ў Маскве ў падтрымку мірных пратэстаў на радзіме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.