Адзіны пакупнік беларускай электраэнергіі можа ад яе адмовіцца

Еўрапейскія пакупнікі не сталі працягваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў 2021 годзе / Reuters
Еўрапейскія пакупнікі не сталі працягваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў 2021 годзе / Reuters

У першым квартале 2021 года ніхто, акрамя Украіны, не купляў беларускую электраэнергію. Было прададзена 514 тысяч кілават гадзін на $23,9 мільёна.

У той жа час Мінэнерга Украіны ініцыюе адмову ад імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Адпаведны зварот Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка накіраваў у Нацыянальную камісію Украіны, якая ажыццяўляе дзяржрэгуляванне ў сферы энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЕКП).

— Гэта [імпарт. — Еўрарадыё] супярэчыць стратэгічным мэтам Украіны ў сферы энергетыкі, у прыватнасці сінхранізацыі Аб'яднанай энергетычнай сістэмы Украіны з ENTSO-E [Еўрапейская сетка сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі. — Еўрарадыё], і патэнцыйна пагражае энергетычнай бяспецы,адзначае міністр.

У 2020 годзе аб'ёмы паставак ва Украіну былі больш сціплымі, але суседка стала другім па велічыні пакупніком беларускай электраэнергіі. Усяго за мінулы год гандаль з Украінай па дадзенай пазіцыі прынёс Беларусі $7,7 млн. У лютым мінулага года Уладзімір Зяленскі даручыў Мінэнерга Украіны знізіць імпарт вугалю і электраэнергіі з Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі