Вы тут

Адзіная валюта, мытня, суд — чым небяспечная 31-я “дарожная мапа”?

Фота gazeta.ru

У той час як кіраўнік краіны даводзіў беларусам пра тое, што “незалежнасць — гэта святое”, а чыноўнікі і дзяржаўныя медыя пераконвалі нас у карысці ад паглыблення інтэграцыі з Расіяй, на стале ў кіраўнікоў ляжала 31-я “дарожная мапа”. Якая прадугледжвала стварэнне 12 (!) наднацыянальных органаў. Па выніку гэтую “мапу” нібыта нават не абмяркоўвалі, але...

Ці можна зараз сцвярджаць, што менавіта з-за 31-й “дарожнай мапы” змест усіх “мап” трымаўся ў сакрэце? Якія пагрозы незалежнасці нясе стварэнне пералічаных у 31-й “мапе” наднацыянальных органаў? Пры якіх умовах падпісанне 31-й “мапы” можа стаць рэальнасцю і ці магчыма гэтага пазбегнуць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі і эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.