Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак аштрафавалі і вызвалілі

Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак аштрафавалі і вызвалілі

Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак аштрафавалі на 675 рублёў за "непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі" (суддзя — Аляксандр Рудэнка) і вызвалілі, паведамляе Радыё Свабода. Яна была затрымана ў чацвер у цэнтры Мінска трыма невядомымі ў масках, ноч правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак аштрафавалі і вызвалілі
У судзе праз скайп / svaboda.org

У пятніцу адвакатку судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Яна прысутнічала там віртуальна — праз скайп. Міліцыянеры-сведкі былі ў балаклавах, выступалі пад прыдуманымі прозвішчамі. Яны сцвярджалі, што Людміла Казак супраціўлялася пры затрыманні.  Яны не прадстаўляліся і не патлумачылі прычыну затрымання, заявіла адвакатка. Пры сабе яна мела матэрыялы па справе Марыі Калеснікавай, якія ўтрымліваюць адвакацкую таямніцу.

Казак — шматдзетная маці, у яе трое непаўнагадовых дзяцей. Яна лічыць, што затрыманне звязанае з яе прафесійнай дзейнасцю — абаронай Калеснікавай.

Людміла Казак пасля выхаду на волю паказала журналістам скаргу, напісаную на кавалку тканіны (паперы для скаргі не далі). Яе аўтарка — сукамэрніца Наталля Хершэ, беларуска са Швайцарыі, якую арыштавалі 19 верасня на 15 сутак за ўдзел у жаночым маршы ў Мінску. Яе падазраюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў з прымяненнем гвалту, а гэта крымінальная справа.

Адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак аштрафавалі і вызвалілі
Скарга з-за кратаў / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі