Вы тут

Адвакат Сяргей Зікрацкі з’ехаў у Вільню

Сяргей Зікрацкі / facebook.com/zikratski

Адвакат Сяргей Зікрацкі з’ехаў у Вільню. Пра гэта ён напісаў у Facebook. У сакавіку Зікрацкага выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў і ён не мог далей ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць. "Мінюст палічыў, што мае каментары ў СМІ недастаткова кваліфікаваныя, а значыць, трэба праверыць, ці магу я далей працаваць адвакатам", гаварыў ён. Адвакатам Сяргей Зікрацкі працаваў з 2013 года. Летась ён быў абаронцам журналістак "Белсата", палітзняволеных Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, а сёлета прадстаўляў інтарэсы затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба, удзельнічаў у іншых палітычных працэсах. Пазачарговую пераатэстацыю Мінюста Зікрацкі не прайшоў.

"За гэтыя 8 гадоў я стварыў невялікі бізнэс, які заплаціў у бюджэт Беларусі некалькі дзясяткаў тысяч еўра толькі прамых падаткаў, — піша Сяргей Зікрацкі. — ...Мяне пазбавілі маёй любімай прафесіі, пазбавілі майго бізнесу. Ці павінен я абурацца і злавацца на гэтую краіну. Абурацца — так, злавацца на краіну — не".

Па словах Зікрацкага, з 1 траўня яго "часовым домам" стала Вільня. Ён спадзяецца "хутка вярнуцца ў свабодную Беларусь" і мае намер "рабіць усё магчымае, каб змяніць сітуацыю" ў нашай краіне.

facebook.com/zikratski

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.