Аднаўляюцца перамовы па "дарожных мапах" інтэграцыі Беларусі і Расіі

Аднаўляюцца перамовы па "дарожных мапах" інтэграцыі Беларусі і Расіі

Беларусь і Расія аднаўляюць перамовы наконт далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Па яго словах, гаворка ідзе пра некаторыя "дарожныя мапы". Пералічыць іх Рапоты адмовіўся, бо рашэнне яшчэ не прынятае.

Адной з прычынаў, па якіх затармазіліся перамовы, было падатковае пытанне ў нафтавай сферы (расійскі падатковы манеўр). Рапота патлумачыў, што гэтае пытанне абмяркоўваецца на міжведамасным узроўні.

Перамовы па глыбейшай інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй былі спыненыя на пачатку 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі