Адлічаным з БНТУ студэнтам адразу на месцы ўручаюць позву ў ваенкамат

Адлічэнні студэнтаў з БНТУ за ўдзел у пратэстных акцыях / Студэнцкая ініцыятыўная група
Адлічэнні студэнтаў з БНТУ за ўдзел у пратэстных акцыях / Студэнцкая ініцыятыўная група

Адлічаным студэнтам БНТУ разам з заявай аб тым, што яны азнаёмленыя з загадам аб адлічэнні, уручаюцца позвы ў ваенкамат. 

Студэнтаў па адным запрашаюць у кабінет, дзе разам з прадстаўніком адміністрацыі ўніверсітэта знаходзіцца і супрацоўнік ваенкамата. Адразу пасля азнаямлення з загадам аб адлічэнні студэнтам уручаюць позву.

У спісах на адлічэнне з БНТУ — 52 прозвішчы. Раніцай ужо выгналі 7 чалавек, тром з іх далі позву.

Отчисленным из БНТУ студентам сразу на месте вручают повестку в военкомат
Спіс студэнтаў на адлічэнне з БНТУ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі