Адбор на дзіцячае "Еўрабачанне" скончыўся скандалам — чаму?

Адбор на дзіцячае "Еўрабачанне" скончыўся скандалам — чаму?

На дзіцячае "Еўрабачанне", якое пройдзе ў польскім Глівіцэ ў лістападзе 2019 года, паедзе 14-гадовая Лізавета Міснікава з рускамоўнай песняй "Пепельный". За яе прагаласавалі сябры журы. Фаварытка "глядацкага журы" Марыя Ермакова з беларускамоўнай песняй VIATRY ад журы атрымала толькі 6 балаў і заняла 2-е месца. Што выклікала абурэнне ў гледачоў і падазрэнні ў мэтанакіраваным заніжэнні балаў асобнымі сябрамі журы.


Ці ёсць падставы для абвінавачанняў у тым, што Марыю Ермакову метанакіравана "завалілі"? Чаму інфармацыя пра тое, як галасаваў кожны з сябраў журы, — засакрэчаная? Ці варта зараз звяртацца да кіраўніка краіны з просьбай разабрацца і перагледзець вынікі адбору?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць музычны прадзюсар Іна Радаева і музыкант сябра журы нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне" Аляксандр Патліс.


Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі