Адам Мальдзіс: Ці казаў бы “польскі нацыяналіст” Каліноўскі “Люблю Беларусь”?

Адам Мальдзіс: Ці казаў бы “польскі нацыяналіст” Каліноўскі “Люблю Беларусь”?

Вядомы даследчык, прафесар Адам Мальдзіс лічыць памылковым выказванні асобных гісторыкаў, якія называюць паўстанне 1863 года польскім паўстаннем, а Кастуся Каліноўскага польскім нацыяналістам. Пра гэта Мальдзіс заявіў у каментарыі Еўрарадыё.

"А “Мужыцкую праўду” ён выдаваў на якой мове? Чаму ж ён не выдаваў яе на польскай мове ў такім разе? Гэта я хачу спытацца ў тых, хто называе Каліноўскага польскім нацыяналістам. Ён быў беларусам і паўсюдна падкрэсліваў сваю беларускасць. Але паколькі паўстанне пачалося адначасова і на тэрыторыі этнічна польскай, і на тэрыторыях этнічна літоўскай ды беларускай, і крыху на тэрыторыі ўкраінскай, то паўстанне тое было не польскім, а ўсеагульным. А сам Каліноўскі быў не польскім нацыяналістам, а беларускім! І на пытанне “Каго любіш?” адказваў: “Люблю Беларусь”".

Нагадаем, у абноўленых падручніках па рускай літаратуры для 8-га класа паўстанне 1863-га года названае “Польскім паўстаннем пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага”. Пра тое, што гэтае паўстанне было польскім, піша ў “Настаўніцкай газеце” і дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член-карэспандэнт Акадэміі навук Ігар Марзалюк:

“Студзеньскае паўстанне 1863 года, дарэчы, ніхто з сучаснікаў нацыянальна-вызваленчым паўстаннем беларускага народа не называў. Як ніхто не называў Вікенція Канстанціна Каліноўскага беларускім нацыянальным героем. Усе сучаснікі выкарыстоўвалі зусім іншае азначэнне — польскае паўстанне на Літве і Беларусі. “Беларусізацыя” В.К. Каліноўскага пачалася толькі ў пачатку XX стагоддзя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі