Вы тут

Ад “ніколі зноў” да “можам паўтарыць”: ці чакае гэта беларусаў — стрым

Вадзім Мажэйка / Еўрарадыё

Сацыялагічнае апытанне наконт стаўлення беларусаў да вайны ва Украіне, вынікі якога днямі былі агучаныя ў эфіры Еўрарадыё Рыгорам Астапенем, шакавалі найперш саміх беларусаў. Высветлілася, што так званых прыхільнікаў вайны сярод самай міралюбнай нацыі Еўропы ажно траціна. Дый як інакш, калі страшылкі пра ворагаў на мяжы і неабходнасць бараніць краіну гучаць ад Лукашэнкі ды прапагандыстаў ледзь не штодня. А расійскае тэлебачанне працягвае транслявацца ў Беларусі…

Ці сапраўды беларусы становяцца прыхільнікамі вайны кшталту замбаваных расіян? Ці страцілі мы дух Дня Перамогі? Што адбываецца з беларускім грамадствам і якія падзеі на гэтыя змены найперш уплываюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае культуролаг, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.