"Ад метадону да падставы": куды знік легендарны тусоўшчык з 1990-х Улад Шэйкер

Улад Шэйкер / фэйсбук
Улад Шэйкер / фэйсбук

"Улад Шэйкер — афігенны вясёлы чувак, класны гукарэжысёр. Падтрымліваў вельмі шмат праектаў, заўсёды кідаўся на перадавую. Калі камусьці трэба было дапамагчы з апаратурай, ён быў наперадзе планеты ўсёй. Наколькі ведаю, даўно завязаў бухаць, даволі цвярозы чалавек. Пры маёй памяці без усялякіх закідонаў. Таму, калі ён раптам знік, мы вельмі здзівіліся", — расказвае Еўрарадыё лідар беларускага гурта Tornado Ангус.

У сталічнай альтэрнатыўнай тусоўцы з Уладам (сапраўднае прозвішча — Рэдута) знаёмыя многія. Гэта адзін з дыназаўраў, якія памятаюць, як у 1990-я ў Беларусі пачалася рэйв-рэвалюцыя. Спачатку Улад працаваў барменам на вечарынах, "дзе гарэлку піць было нельга" — "рухаў простыя кактэйлі накшталт "адвёрткі" і "тэкілы-бум". З часам абзавёўся апаратурай і стаў выстаўляць гук на канцэртах і іншых мерапрыемствах. Да сваёй справы, па словах калег і знаёмых, ставіўся аддана: загараўся крутымі ідэямі, цэн не заломваў.

“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
Улад Шэйкер / фэйсбук

Не прыйшоў на канцэрт

"На ўсіх тусоўках, на якіх мы сустракаліся раней, яму ўсё было ў кайф, — працягвае свой расказ Ангус. — Мы спрабавалі адраджаць метальныя туры па Беларусі. Я вёў з Уладам перамовы, хацеў, каб ён ехаў з намі і забяспечваў тэхнічную частку, бо лічу яго добрым спецыялістам. Але праз пандэмію ўсё засталося на ўзроўні праекта".

“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
Ангус / Еўрарадыё

Ангус расказвае, што Улад на пастаяннай аснове выстаўляў гук на канцэртах у бары Red Head.

"Там ён і знік. Каля двух месяцаў назад не прыйшоў на канцэрт. Прыйшоў дапамагаць яго сын. Мы спыталі, чаго ды як, ён адказаў: не ведаю. Потым папаўзлі чуткі, што Улада затрымалі па артыкуле 328. Я спрабаваў пагаварыць з сынам яшчэ пару разоў, але ён адказвае, маўляў, затрымалі, і ўсё. Не разумею, чаму такая сакрэтнасць. Цалкам магчыма, што сказалі нічога не казаць".

Еўрарадыё вырашыла паразмаўляць з іншымі знаёмымі Улада, каб высветліць, што ўсё ж адбылося. Складаецца ўражанне, што, нягледзячы на тое, што з мужчынам працавалі і былі знаёмыя многія, падрабязнасцяў ягонага жыцця па-за канцэртамі ніхто не ведае.

“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
Улад за работай / фэйсбук
“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
фэйсбук
“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
фэйсбук

Апарат канфіскавалі на плошчы Незалежнасці

"У жніўні падчас адной з акцый Улад ставіў свой апарат, але яго канфіскавалі з плошчы Незалежнасці, — расказвае музыка Аляксандр Памідораў. — Ведаю, што пасля не вярнулі. Ён спрабаваў яго неяк выцыганіць, набыць новы, бо трэба ж было неяк працаваць, ён жа пракатчык апаратуры, гукарэжысёр і дыджэй. Ведаю, што сядзеў па 23.34. Пасля некуды знік. Ну і вось сітуацыя".

“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
Аляксандр Памідораў / Еўрарадыё

Гаворка ідзе пра выступ Пятра Клюева ў цэнтры Мінска. 25 жніўня на ўгодках абвяшчэння незалежнасці Беларусі музыка спяваў ў цэнтры сталіцы. Тады на плошчы Незалежнасці сабраліся тысячы слухачоў, якія адказвалі на спевы святлом ліхтарыкаў мабільных тэлефонаў. Акцыя атрымалася вельмі прыгожай. 

Па словах Клюева, апаратуру тады сапраўды канфіскавалі, але выступ усё роўна адбыўся, "проста давялося выступаць з менш якасным гукам".

Пётр Клюеў на плошчы Незалежнасці ў Мінску

Мабыць, гэта спадабалася не ўсім: Памідораў кажа, што затрыманне Шэйкера — "відавочная падстава".

"Усе мы ўжываем рознага кшталту рэчывы, — працягвае музыка. — Шэйкер — ёг, даўно займаецца ёгай, даўно не п’е алкаголь. Вядома, чым ён час ад часу сабе паляпшае настрой — вядзе здаровы лад жыцця, выхоўвае моладзь у правільным кірунку. Вось тое, што я ведаю пра Шэйкера. Характар у яго досыць просты і прамы. Калі нехта, на ягоны погляд, робіць нешта не так, наўпрост гэта скажа, хавацца не будзе. Карацей, наш чалавек старой загартоўкі.

Але тое, у чым яго абвінавачваюць зараз, я лічу, што гэта глупства і падстава. Падставачка такая, каб проста чалавека згвалціць, зламаць, знявечыць маральна і псіхічна. Я не веру ў тое, што ў Шэйкера маглі знайсці кілаграм нейкіх наркотыкаў, як нехта кажа, маўляў, нібыта гандляваў. Я ў гэта не паверу ніколі. Шэйкера трэба выцягваць. Ён шмат дзе ставіў гук. Такая самая легенда, як Глеб Жалезны, як нябожчык Алег па мянушцы Пушкін… старыя мінскія апаратчыкі".

“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
Улад на трэніроўцы / фэйсбук

Адваката не было

Еўрарадые паспрабавала паразмаўляць з сяброўкай Улада. Але праз музыку і татуіроўшчыка Алеся Таболіча яна перадала, што сказаць ёй нам няма чаго. Таболіч кажа, што дзяўчына не думае, што Шэйкера забралі праз палітыку. Еўрарадыё напісала сыну Улада, але ён не адказвае. Хатні тэлефон таксама маўчыць.

“От метадона до подставы”: куда исчез легендарный тусовщик из 1990-х Влад Шейкер
Сяргей Будкін / Еўрарадыё

"Усё выглядае дзіўна, складана і заблытана, — кажа музычны крытык Сяргей Будкін, які, заўважыўшы адсутнасць Улада ў сацсетках, пачаў сваё расследаванне. — Сыну 16 год, і ён — адзіная крыніца інфармацыі. Дакладна вядома, што Улад знаходзіцца ў зняволенні ў Жодзіне з 6 лютага. Ён абвінавачаны па артыкуле 328, частка невядомая. Суда не было. Усё астатняе — чуткі: ад кілаграма метадону да поўнай падставы. Мы дазнаваліся, ці ёсць адвакат — адваката не было. Паспрабавалі з гэтым дапамагчы. Спадзяюся, што нешта стане зразумела. Яшчэ варыянт — напісаць Уладу ліст і ўдакладніць самім".

Адрас, куды ўсе ахвотныя могуць даслаць лісты Уладу Шэйкеру: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Жодзіна, 222161, вул. Савецкая, 22а, ПУ №8, к. 209.

Рэдуту Уладу Міхайлавічу.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі