Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі робяцца па-беларуску

Цягнік БЧ / Еўрарадыё
Цягнік БЧ / Еўрарадыё

На Беларускай чыгунцы зацверджаныя тыпавыя тэксты інфармавання пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпынках. Як стала вядома “Палескай Вясне”, загад пра іх зацвярджэнню падпісаў 25 лютага першы намеснік начальніка БЧ Іван Шылаў. У ім кіраўнікам аддзяленняў чыгункі загадваецца забяспечыць з 1 красавіка трансляванне абвестак на ўсіх станцыях і прыпынках на беларускай мове.

У цягніках рэгіянальных лініяў абвесткі па-беларуску гучалі ужо некалькі гадоў. Цяпер гэта правіла распаўсюдзілася і на цягнікі міжрэгіянальных лініяў.

С апреля на всех станциях БелЖД объявления делаются на белорусском языке
С апреля на всех станциях БелЖД объявления делаются на белорусском языке

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі