Ад Беларусі на "Еўрабачанне" паедзе гурт "Галасы ЗМеста"

Ад Беларусі на "Еўрабачанне" паедзе гурт "Галасы ЗМеста"

На сёлетнім конкурсе песні "Еўрабачанне" нашу краіну будзе прадстаўляць баранавіцкі гурт "Галасы ЗМеста", піша ТГ-канал АТН.

Паведамляецца, што гурт быў створаны ў Баранавічах каля дзесяці гадоў таму. 

Вядомасць жа калектыў набыў пасля жнівеньскіх падзеяў 2020 года. Калі з Купалаўскага тэатра сышла акторская трупа разам з рэжысёрамі, адзін з канцэртаў у тэатры далі "Галасы ЗМеста". У рэпертуары гурта сярод іншага — здзеклівыя песні пра экс-кіраўніка тэатра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую і г.д. 

Фонд культурнай салідарнасці прасіў, каб Еўрапейскі вяшчальны саюз адхіліў Белтэлерадыёкампанію ад арганізацыі "Еўрабачання". Але прадстаўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза заявілі, што яны "па-за палітыкай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі