Ад беларусаў чакаюць прапаноў па папраўках ў Канстытуцыю

Вокладка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь​ / embassybel.ru
Вокладка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь​ / embassybel.ru

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абвясціла аб пачатку збору прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

"У Палаце прадстаўнікоў ажыццяўляецца збор прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі чакаем ад вас да 25 кастрычніка 2020 года прапановы па карэкціроўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў", - такое паведамленне з'явілася на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа.

Любы жадаючы можа накіраваць ліст па электроннай пошце. Важная дэталь, на якую звяртаюць увагу аўтары паведамлення — "накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". Гэта значыць, на прапанову немагчыма будзе атрымаць адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі