Ад Абхазіі да Валыні: за што прыляціць у Беларусь — стрым з Карбалевічам

Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка знаны гісторык. Відаць, менавіта таму ён не мог, знаходзячыся ў Сочы, не наведаць “гістарычныя мясціны паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чорнага мора”. Ну, так супала, што недзе там, сярод тых “гістарычных мясцін” знаходзіцца і Абхазія, але тут ужо ад Лукашэнкі нічога не залежала.

Чаму за столькі гадоў і паездак у Сочы ў Лукашэнкі толькі цяпер дайшлі ногі да адведвання тых “гістарычных мясцін” і якія наступствы гэта можа мець? Ці дапаможа гэта яму ўхіліцца ад удзелу ў вайне Расіі з Украінай і не адпраўляць на поўдзень беларускіх вайскоўцаў? Ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.