Аб'яўлена пра стварэнне футбольнай Суперлігі, УЕФА і ФІФА выступілі супраць

Аб'яўлена пра стварэнне футбольнай Суперлігі, УЕФА і ФІФА выступілі супраць

19 красавіка афіцыйна аб'яўлена пра стварэнне футбольнай Еўрапейскай Суперлігі. Старт новага турніру плануецца на канец лета 2021-га, у ім мусіць удзельнічаць 15 клубаў-заснавальнікаў і 5 клубаў, якія штогод будуць вызначацца па выніках кваліфікацыі. Матчы пройдуць сярод тыдня. Спачатку будуць дзве групы па 10 каманд, далей лепшыя з іх трапяць у чвэрцьфінал. УЕФА і ФІФА выступілі супраць гэтага праекту.

Суперлігу заснавалі 12 вядучых клубаў кантынента: "Арсенал", "Атлетыка", "Барселона", "Інтэр", "Ліверпуль", "Манчэстар Сіці", "Манчэстар Юнайтэд", "Мілан", "Рэал", "Тотэнхэм", "Ювентус" і "Чэлсі". Яшчэ тры клубы — "Баварыя", "Лейпцыг" і "Порту" — далучацца пазней. Заснавальнікі Суперлігі не настроены на канфрантацыю з УЕФА і ФІФА, збіраюцца дамовіцца з імі пра супрацоўніцтва.

Якая мэта новага турніру абвяшчаецца? Павысіць якасць і шчыльнасць спаборніцтваў у кожным сезоне, каб вядучыя каманды і гульцы маглі рэгулярна спаборнічаць паміж сабой, а не з слабымі камандамі. Ну і вядома ж заснавальнікі ўскладаюць вялікія надзеі на фінансавы поспех праекту.

УЕФА яшчэ перад аб'яўленнем аб стварэнні Еўрапейскай Суперлігі прыгразіла санкцыямі да клубаў-заснавальнікаў, аж да выключэння іх з турніраў ужо ў гэтым сезоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі