Аб'яднаны Пераходны Кабінет плануе прысвойваць воінскія і спецыяльныя званні

Беларускія добраахвотнікі ў замежжы / t.me/CabinetBelarus
Беларускія добраахвотнікі ў замежжы / t.me/CabinetBelarus

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі плануе прысвойваць воінскія і спецыяльныя званні. Адпаведны праект палажэння ў бліжэйшы час будзе падрыхтаваны, а пасля вынесены на разгляд і зацвярджэнне. Такое заданне мае прадстаўнік па транзіце ўлады ў Беларусі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, піша @CabinetBelarus.

Таксама Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пастанавіў, што прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў да 5 кастрычніка прадставіць "даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі "Перамога". Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык да той жа даты прадставіць "план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны". Латушка мусіць "падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана "Перамога". Прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі прадставіць "план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь". Разам з Паўлам Латушкам ён мусіць падрыхтаваць прапановы "аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй".

Пастанова падпісана кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет плануе прысвойваць воінскія і спецыяльныя званні
t.me/CabinetBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі