Вы тут

Абвешчаны прысуд журналістцы Барысевіч і лекару Сарокіну

Арцём Сарокін вызвалены, Кацярына Барысевіч застаецца пад вартай / BelaPAN via REUTERS

Журналістка TUT.BY 36-гадовая Кацярына Барысевіч асуджана на 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф 100 базавых велічынь (2900 рублёў), лекар Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 37-гадовы Арцём Сарокін — на 2 гады калоніі з адтэрміноўкай пакарання на год. Іх прызналі вінаватымі ў "разгалашэнні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы" (ч. 3 арт. 178 КК). Суддзя — Святлана Бандарэнка, дзяржабвінаваўца — Людміла Іваненка.

Прысуд быў абвешчаны ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 сакавіка. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, а на абвяшчэнне прысуду не патрапілі ўсе жадаючыя — іх проста не прапусцілі ў залу.

Сарокін вызвалены. Барысевіч засталося правесці за кратамі крыху больш за 2 месяцы.

Жадаючыя патрапіць на абвяшчэнне прысуду / Еўрарадыё
Арцём Сарокін вызвалены / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.