Вы тут

АБСЕ: пакуль няма магчымасці для дыялогу паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі

Сілавікі і пратэстоўцы на мінскай вуліцы, восень 2020-га / З архіву Еўрарадыё

Пакуль няма магчымасці для дыялогу паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіла дзейны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ. Паводле яе слоў, дыялог магчымы толькі пасля вызвалення ўсіх затрыманых у нашай краіне апазіцыянераў і ўдзельнікаў пратэстаў. Толькі палітвязняў у Беларусі на сённяшні дзень амаль дзве сотні.

Ліндэ кажа, што пытанне ўдзелу АБСЕ ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі застаецца адкрытым. "Я абмеркавала гэтае пытанне з міністрам замежных спраў Беларусі [Уладзімірам Макеем] і лідарам апазіцыі [Святланай Ціханоўскай], цытуе словы старшыні АБСЕ interfax.by. — На жаль, цяпер немагчыма весці гэты дыялог".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.