Абноўлены Выбарчы кодэкс Беларусі ўжо ў дэпутатаў

Зала пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі / @housegovby
Зала пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі / @housegovby

У Палату прадстаўнікоў паступіў праект абноўленага Выбарчага кодэкса, перадае Sputnik са спасылкай на дэпутата Валянціна Семяняку. Паводле яго, "дэпутаты плануюць разгледзець дакумент у першым чытанні яшчэ да канца года".

У кастрычніку праект зменаў у Выбарчы кодэкс выносілі на грамадскае абмеркаванне. Усе папраўкі занялі 86 старонак. Змены прадугледжваюць, сярод іншага, павелічэнне мінімальнага ўзросту для кандыдатаў у прэзідэнты да 40 гадоў (цяпер 35 гадоў) а таксама абмежаванне тэрмінаў для прэзідэнта да двух.

Калі кодэкс прымуць, то больш не будуць арганізоўвацца ўчасткі для галасавання за мяжой. Па словах кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, гэта звязана з "наяўным адмоўным вопытам правядзення выбарчых кампаній па прычыне неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, адсутнасці неабходных умоў для бяспекі работнікаў замежных устаноў і грамадзян, скарачэння колькасці работнікаў дыпламатычных службаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі