Абаронца зборнай Беларусі і брэсцкага "Дынама" працаўладкаваўся ў Расіі

Абаронца зборнай Беларусі і брэсцкага "Дынама" працаўладкаваўся ў Расіі

Абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і брэсцкага "Дынама" Аляксандр Паўлавец працаўладкаваўся ў Расіі. Ён падпісаў кантракт з ФК "Растоў". Прэс-служба клуба паведамляе, што "гулец прыедзе ў Растоў да закрыцця трансфернага акна". Раней меркавалася, што футбаліст з'явіцца ў расійскім клубе ў пачатку 2021-га пасля заканчэння кантракту з дынамаўцамі.

Паўлаўцу 24 гады. Ён — ураджэнец Барысава. Быў у складзе БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ", "Нёмана". За брэсцкае "Дынама" гуляў з 2019-га, стаў чэмпіёнам краіны.

Абаронца зборнай Беларусі і брэсцкага "Дынама" працаўладкаваўся ў Расіі
vk.com/fcrostov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі