Вы тут

95 абаронцаў "Азоўсталі" вярнуліся ва Украіну

Абаронцы "Азоўсталі"

Украіна вярнула 95 абаронцаў "Азоўсталі". Адбыўся чарговы абмен палоннымі з Расіяй, агулам атрымалася вызваліць 144 украінскіх абаронцаў – не толькі вайскоўцаў, але і ўдзельнікаў тэрабароны, памежнікаў і нават паліцэйскага.

У пераліку вызваленых — 23 афіцэры і 69 вайскоўцаў сяржанцкага і старшынскага саставу. Самаму старэйшаму з вызваленых споўнілася 65 гадоў, самаму малодшаму — 19, піша hromadske.ua.

Большасць вызваленых украінцаў маюць цяжкія пашкоджанні: агнястрэльныя і аскепкавыя раненні, выбуховыя траўмы, апёкі, пераломы, ампутацыі канечнасцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.