9 траўня з-за мерапрыемстваў у Мінску змяняецца праца грамадскага транспарту

Плошча Перамогі / minsknews.by​
Плошча Перамогі / minsknews.by​

Гарадскія ўлады папярэдзілі пра магчымыя змены ў працы грамадскага транспарту 9 траўня, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

У прыватнасці, мяркуецца пусціць аўтобусы, маршрут якіх праходзіць праз плошчу Перамогі, у аб'езд.  

Маршрут часова вымушаныя будуць змяніць аўтобусы № 18, 26, 26А і аўтобусы № 100, 115Э і шэраг іншых. Рэзервовы маршрут яны будуць выкарыстоўваць у перыяды з 8.00 да 13.00 — у гэты час на плошчы Перамогі запланавана ўскладанне кветак — і з 17.00 да 24.00 падчас канцэрта.

У гэтыя ж інтэрвалы будзе закрытая для ўваходу і выхаду пасажыраў станцыя метро "Плошча Перамогі" з боку плошчы Перамогі. Затое ўвечары — з 20.00 да 24.00 — цягнікі на першай і другой лініях Мінскага метрапалітэна будуць хадзіць з інтэрвалам у 5 хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі